Кіраўнік секцыі
Кіраўнік секцыі
Мірошнікава Юлія Фёдараўна


Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце секцыi:  https://pmd.barsu.by

Секцыя фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі (ФМДіІ) кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін створана 1 лютага 2018 года на базе кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі ў выніку аб'яднання кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій і кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі.

У 2023/2024 навучальным годзе секцыя ўдзельнічае у рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай вышэйшай адукацыі і паглыбленай вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай формаў атрымання адукацы і па 33 спецыяльнасцях 4 факультэтаў універсітэта. За секцыяй замацавана 20 навучальных дысцыплін.

Усе штатныя выкладчыкі маюць педагагічную падрыхтоўку. Ва ўсіх выкладчыкаў адукацыя адпавядае выкладаемым дысцыплінам.

Навукова-даследчая работа (НДР) секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі праводзіцца ў мэтах вырашэння задач навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Мэтай НДР з'яўляецца развіццё фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, павышэнне прафесійна-педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу секцыі, паляпшэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.

Навукова-даследчыя тэмы секцыі:

  • «Паняцце спалучанага шэрагу, спалучанай функцыі і вытворнай для артаганальных шэрагаў і для шэрагаў па мнагачленам Фабера. Прымяненне лакалізаваных вытворных для недыферэнцыруемых  функцый, зададзеных радамі»;
  • «Цыфравізацыі адукацыйнага працэсу і лічбавыя тэхналогіі ў выкладанні фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі як сродкі навучання спецыяліста, падрыхтаванага да працы ва ўмовах лічбавай трансфармацыі сваёй сферы дзейнасці».

Адной з найважнейшых задач секцыі з'яўляецца забеспячэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў адпаведна з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі. Вялікую ўвагу секцыя надае якасці і эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў, выкарыстанню інавацыйных тэхналогій, сучасных метадаў і прыёмаў у адукацыйным працэсе, укараненні электронных сродкаў навучання, арганізацыі самастойнай працы і кіраванай самастойнай работы (КСР) студэнтаў.

На секцыі функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя візуалізацыі і прототипирования. Мэтай функцыянавання лабараторыі з'яўляецца развіццё даследчага вопыту, практычных навыкаў і фарміраванне ў студэнтаў творчага падыходу да вырашэння навукова-тэхнічных і доследна-канструктарскіх задач у сферы электронікі, мікраэлектронікі, інфармацыйных і камп'ютэрных тэхналогій.

Структурным падраздзяленнем секцыі з'яўляецца лабараторыя фізікі. Мэта функцыянавання лабараторыі — стварэнне вучэбнай базы для фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў у сферы фізіка-матэматычных дысцыплін, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
каб. 414/4, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Кіраўнік секцыі:
Мірошнікава Юлія Фёдараўна
Тэлефон:
+375 163 64 06 69

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ