УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем на спартландыю «Прафсаюз. Сям'я. Здароўе»

7 красавіка 2017 года (пятніца) у 16:30 ва ўніверсальнай спартыўнай зале БарДУ (вул. Паркавая, 62) у рамках Сусветнага дня здароўя адбудзецца спартландыя «Прафсаюз. Сям'я. Здароўе!».

У спартландыі прымуць удзел сем'і працоўных калектываў горада Баранавічы. Універсітэт будзе прадстаўляць сям'я выкладчыка інжынернага факультэта.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у свяце і падтрымаць прадстаўнікоў універсітэта.

05.04.2017