Круглы стол, арганізатарамі якога выступілі супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, адбыўся ў БарДУ

Удзельнікі круглага стала «Актуальныя напрамкі навукова-метадычнага суправаджэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы, суправаджэнне дзейнасці грамадскіх арганізацый і студэнцкага самакіравання» (супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, выхавальнікі інтэрнатаў, выкладчыкі, адказныя за выхаваўчую работу на факультэтах, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, старшыня Каардынацыйнага савета лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ) дзяліліся вопытам работы ў гэтым напрамку, прапаноўвалі новыя формы і метады ідэалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце.

Не забыліся і аб такім важным у цяперашні час напрамку, як студэнцкае самакіраванне, задача якога - арганізацыя актыўнага ўдзелу студэнтаў у кіраванні якасцю адукацыі, прадстаўленне інтарэсаў студэнцтва ва ўзаемаадносінах з адміністрацыяй універсітэта і факультэтаў, грамадскімі арганізацыямі і структурнымі падраздзяленнямі. У нашым універсітэце для дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання створаны ўсе ўмовы: выдзелены асобныя памяшканні, аказваецца метадычная і арганізацыйная дапамога ў правядзенні вучобы актыву і рэалізацыі праектаў. 

Удзельнікі круглага стала яшчэ раз пераканаліся, што ўніверсітэцкая атмасфера з'яўляецца адным з найбольш важных элементаў выхавання, якія аказваюць на студэнцкую моладзь істотны ўплыў. Таму яна павінна фарміравацца сіламі ўсіх работнікаў універсітэта, незалежна ад займаемай пасады і відаў дзейнасці і ў цесным супрацоўніцтве з грамадскімі арганізацыямі ўніверсітэта.

2017-01-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ