«Накрыем стол мы па-суседску»

«Накрыем стол мы па-суседску» – пад такой назвай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня добрасуседства — нацыянальнага туркменскага свята,  у аснову якога закладзены адзін са спрадвечных нацыянальных туркменскіх звычаяў ― дзяліцца хлебам-соллю з блізкімі суседзямі ў паўсядзённым жыцці.

Гэтая добрая традыцыя працягваць руку дапамогі ―  свайго роду мера чалавечых адносін, якая выяўляецца ў шчырай дружбе, гасціннасці, узаемаразуменні і падтрымцы. 

І гэта было выдатна. Нацыянальныя стравы, прэзентацыя, музычныя нумары яшчэ раз акунулі ўсіх у культурную спадчыну Туркменістана. Беларускія студэнты з задавальненнем раздзялілі свята сваіх суседзяў і накрылі стол у беларускім стылі, а ў падарунак выканалі беларускія народныя песні.

2016-12-12

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ