Лепшы валанцёрскі праект студэнтаў БарДУ ў кірунку «Валанцёрства ў культурнай спадчыне»

Студэнты факультэтаў славянскіх і германскіх моў і педагогікі і псіхалогіі разам са сваім навуковым кіраўніком праектаў дацэнтам кафедры педагогікі В.І. Козел прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскага конкурса «Валанцёр года». Конкурс праводзіўся Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам. Больш за 60 удзельнікаў з розных куткоў рэспублікі сустрэліся ў рамках творчай пляцоўкі і здзіўлялі кампетэнтнае журы крэатыўнасцю ідэй і масштабам валанцёрскай дзейнасці.

У намінацыі «Лепшы валанцёрскі праект» у напрамку «Валанцёрства ў культурнай спадчыне» праект «Галасы за брамай часу» (БЗМ-31) стаў абсалютным пераможцам. Праект «Жыць, каб любiць» у напрамку «Сацыяльнае валанцёрства» (Дыкман А. (АН-22), Кобрын К. (ЗМ-21), Шушкевіч І. (ПП-11)) заваяваў званне лаўрэата. На ўрачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў конкурсу прыемна было атрымаць віншаванні ад міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Т.Р. Якубовіч і іншых ганаровых гасцей конкурса.

Партнёрамі двух прадстаўленых праектаў выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, бібліятэка і сектар навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі БарДУ, кафедры педагогікі, філалогіі, інфармацыйных сістэм і тэхналогій, Г.М. Траццяк і Л.П. Траццяк – гаспадары сядзібы Бохвіцаў в. Флер'янава.

2016-12-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ