Трэнінг для валанцёраў адбыўся ў БарДУ

9 лістапада на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, адбыўся трэнінг  «Базавы курс валанцёра і лідарства» для валанцёраў атрада «Крылы надзеі», арганізаваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка.

Студэнты І курса, якія нядаўна папоўнілі шэрагі валанцёраў, азнаёміліся з прынцыпамі і сферамі дзейнасці атрада, унеслі свае прапановы па арганізацыі працы. І.С.Ракашэвіч, намеснік старшыні Баранавіцкай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, у займальнай форме дапамагла студэнтам параўнаць эфект ад працы ў камандзе і індывідуальнай працы, ацаніць свае лідарскія якасці і ўменне правільна даносіць патрабаванні. Адбылася ажыўленая дыскусія пра тое, хто ж такі лідар і якім ён павінен быць.

У завяршэнне сустрэчы  І.С.Ракашэвіч распавяла пра асноўныя кірункі дзейнасці Баранавіцкай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і запрасіла ўсіх, каму не абыякавая чужая бяда, да ўдзелу ў добраахвотніцкіх акцыях.

2016-11-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ