У першай моладзевай сталіцы ў БарДУ ў новым навучальным годзе дадзены старт моладзевым студэнцкім форумах

13 кастрычніка ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па вул. Паркавай, 62, прайшоў першы ў гэтым навучальным годзе моладзевы студэнцкі форум «Пачні з сябе!». 

У рамках работы інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідара “Творчы актывіст XXI стагоддзя”» 120 лідараў студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і ПА ГА «БРСМ» БарДУ сумесна з Каардынацыйным саветам лідараў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта прадставілі свае візітныя карткі на тэму «Любіць, Адважвацца і Развіваць», паўдзельнічалі ў дэбатах«Нізкааплатная прэстыжная праца ці высокааплатная чарнавая» і інтэрактыўнай пляцоўцы «Зрабі правільны выбар», дзе студэнтам прыйшлося знаходзіць выйсце з праблемных сітуацый грамадства. 

Моладзевы форум праводзіўся ў мэтах развіцця студэнцкага самакіравання, падтрымкі студэнцкіх ініцыятыў, умацавання грамадзянскай пазіцыі удзельнікаў форуму; раскрыцця і праяўлення іх лідарскіх якасцей; развіцця ініцыятывы і самадзейнасці актывістаў у пазанавучальнай дзейнасці.

2016-10-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ