Павіншавалі гараджан са святам

17 верасня народны інструментальны ансамбль «Музычны гасцінец» аддзела культуры і творчасці БарДУ прыняў удзел у правядзенні гарадскога свята-кірмашу «Свята Бульбы». Жыхарам і гасцям горада была прадстаўлена паўгадзінная канцэртная праграма, у якую ўвайшлі ўпадабаныя слухачамі аўтарскія творы, народныя песні і папулярныя інструментальныя кампазіцыі, прадстаўленыя ў арыгінальнай аранжыроўцы кіраўніка ансамбля М.П. Сяргеева.

Публіка цёпла вітала выступленне на сцэне народнага калектыву, з цікавасцю глядзела і захоплена слухала кожны канцэртны нумар.

2016-09-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ