«МНС Беларусі: дапамога побач»

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распрацавала мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач». У цяперашні час дадзены праграмны прадукт даступны для запампоўкі ўсім уладальнікам смартфонаў і планшэтаў на базе аперацыйнай сістэмы Android. 

«МНС Беларусі: дапамога побач» уключае ў сябе некалькі раздзелаў і функцый, у тым ліку своечасовае апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, заснаванае на папярэджаннях ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя». На спецыяльнай карце, акрамя з'яў і рэгіёнаў, дзе яны чакаюцца, даступныя рэкамендацыі ад МНС па дзеяннях у адпаведнасці  з абставінамі. 

У раздзеле «Што рабіць?» сабраныя больш за 50 тыповых няштатных сітуацый з рэкамендацыямі ад МНС па дзеяннях у іх. З любой старонкі дадатку даступная спецыяльная кнопка званка ў МНС «112». Прадугледжана магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі смс або званкоў на зададзены нумар - напрыклад, урачу ці родным.

Гэта дазваляе звязацца у экстраных выпадках з патрэбным чалавекам любому грамадзяніну, у тым ліку людзям з рознымі захворваннямі. У дадатку таксама прысутнічае раздзел «Правер сябе», які дазваляе ў рэжыме тэстаў праверыць уласныя веды па розных тэмах. Акрамя таго, у выпадку маштабнай НС прыроднага характару магчымая актывацыя для карыстальнікаў дадатковага раздзела «Паведаміць аб НС».

Больш падрабязная інфармацыя аб дадатку, а таксама спасылка для ўстаноўкі даступныя па кароткім адрасе 112.bу/арр, таксама інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі і на нацыянальным адукацыйным партале.

2016-08-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ