1906 год – у г. Віцебску, Мінскай губерні створаны настаўніцкія саюзы.

1907 год – на тэрыторыі пяці губерняў Беларусі ўжо існаваў 101 прафсаюз, які аб’ядноўваў 14 533 члены.

1919 год – створаны Усерасійскі саюз работнікаў адукацыі і сацыялістычнай культуры.

8–11 студзеня 1921 года – адбыўся з’езд работнікаў адукацыі і сацыялістычнай культуры.

1934 год – адбылося разбуйненне прафсаюза работнікаў адукацыі, створана 8 самастойных прафсаюзаў: работнікаў пачатковых і сярэдніх школ РСФСР, Беларусі, Украіны, Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, вышэйшай школы і навуковых устаноў, работнікаў дашкольных устаноў, работнікаў палітасветустаноў.

1948 год – адбываецца аб’яднанне прафсаюза работнікаў пачатковых і сярэдніх школ з прафсаюзам дашкольных устаноў.

1956 год – прафсаюз перайменаваны ў прафсаюз работнікаў адукацыі.

1957 год – адбылося аб’яднанне прафсаюзаў адукацыі, работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў усіх рэспублік СССР. У сувязі з гэтым прафсаюз перайменаваны ў Прафсаюз работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў Беларускай ССР.

29 верасня 1990 года – адбыўся I з’езд прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Беларусі.

5 красавіка 1995 года – II з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

6 красавіка 2000 года – III з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Рэспубліканскі камітэт перайменаваны ў Цэнтральны камітэт прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

7 красавіка 2005 года – IV з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

28 верасня 2006 года – V пазачарговы з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

6 красавіка 2010 года – VI з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

16 лістапада 2012 года – VII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

3 красавіка 2015 года – VIII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

20 снежня 2016 года – IX з'езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

19 лютага 2020 года – X з'езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў:
Жывула Людміла Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (доп. 110)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ